Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 32 человека

Знаменитые выпускники

Дата: 25 января 2015 в 19:06, Обновлено 26 января 2015 в 22:06
Автор: Сивец Е. А.

Антановіч Іосіф Аркадзьевіч

Дзяржаўны дзеяч БССР. Нарадзіўся 16 сакавіка 1931 года ў вёсцы Васюлькі Мядзельскага раёна. Скончыў  Беларускі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у 1959 годзе. Працаваў з 1954 года лабарантам, інжынерам адміністрацыйна-гаспадарчай часткі, старшым інжынерам аддзела капітальнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1961 года прарабам, начальнікам участка, намеснікам начальніка домабудаўнічага камбіната №1 г.Мінска, сакратаром парткома. У 1966-70 гады загадчык аддзела Мінскага гаркома і абкома Кампартыі Беларусі. З 1970 года міністр мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР. З яго імем звязана стварэнне ў Беларусі спецыялізаванай мантажнай галіны будаўнічай вытворчасці ў складзе падрадных і прамысловых прадпрыемстваў, галіновых навучальных устаноў, аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Сумесна з асноўнымі генпадраднымі міністэрствамі – Міністэрствам прамысловага будаўніцтва і Міністэрствам сельскага будаўніцтва – у гэты перыяд значна вырас вытворчы, навуковы, культурны патэнцыял рэспублікі за кошт будаўніцтва новых і рэканструкцыі дзеючых аб’ектаў, новых гарадоў – Наваполацка, Салігорска, Светлагорска, Жодзіна. З 1992 года прэзідэнт канцэрна “Белбудмантаж”.

Дзяржава па заслугах ацаніла працоўную і грамадскую дзейнасць Іосіфа Аркадзьевіча Антановіча. Ён узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі краіны, у тым ліку ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны". Яму прысвоена высокае прафесійнае званне "Заслужаны будаўнік БССР". І.А. Антановіч абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага абласнога Савета. Памёр 14 кастрычніка 2012 года.


Рапановіч Яўген Нічыпаравіч

Нарадзіўся 27 верасня 1929 года ў вёсцы Холма ў сям’і селяніна-бедняка. Да пачатку 2-й сусветнай вайны паспеў скончыць 3 класы польскай школы, потым працягваў вучобу ў беларускай школе. У 1947 годзе скончыў 7 класаў Княгінінскай няпоўнай СШ, у 1951 годзе – Пастаўскае педвучылішча. Пасля заканчэння педвучылішча Я.Н. Рапановіч быў накіраваны на месячныя курсы пры Маладзечанскім  настаўніцкім інстытуце па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Педагагічную дзейнасць пачаў настаўнікам Будслаўскай СШ. Малады настаўнік пазнаёміўся з вялікай паборніцай беларушчыны Паўлінай Вікенцьеўнай Мядзёлкай. Ён пачаў цікавіцца беларускім фальклорам, роднай мовай, рабіць занатоўкі. Гэту работу ён працягваў на канікулах, а таксама ў час вучобы  на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў паскорана – за 4 гады. Потым зноў праца на ніве народнай асветы – дырэктарам Дзягільскай сямігодкі, завучам Слабадской СШ, дырэктарам Мільчанскай СШ  Вілейскага раёна.

У 1960 годзе таленавітага педагога запрасілі ў Мінск, дзе ён спачатку працаваў рэдактарам, а  з 1964 года  загадчыкам рэдакцыі мовы і літаратуры выдавецтва “Беларусь”. З 1967 года загадваў рэдакцыяй слоўніка, потым рэдакцыяй мовы і літаратуры і фальклору Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. З 1970 года Яўген Нічыпаравіч быў старшым рэдактарам Дзяржкамвыда БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва “Народная асвета”, а з 1979 года загадчыкам рэдакцыі выдавецтва “Навука і тэхніка”. З красавіка 1962 года да ліпеня 1963 года знаходзіўся ў Рэспубліцы Куба, выкладаў рускую мову ў Гаванскім інстытуце імя М. Горкага. Там жа скончыў факультэт іспанскай мовы імя А. Лінкольна.

Я.Н. Рапановіч аўтар шэрагу апавяданняў па пытаннях беларускай філалогіі. У 1958 годзе выдаў кнігу “Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі”. Яго пяру належыць 29 артыкулаў для Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пра беларускіх і замежных мовазнаўцаў і літаратараў, 15 – пра населеныя пункты Мядзельшчыны. Для вучняў і настаўнікаў Яўген Рапановіч склаў дапаможнікі – літаратурныя плакаты “Кандрат Крапіва" (1964), “Пятрусь Броўка" (1965),  “Максім Танк" (1966).

Працавіты і настойлівы чалавек Я.Н. Рапановіч скончыў завочна аспірантуру пры Мінскім педінстытуце, падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі, Міністэрства асветы БССР, Дзяржкамвыда БССР і СССР, знакам “Выдатнік друку”. Памёр 12 снежня 1987 года.


Сухій Мікалай Андрэевіч

Партыйны і гаспадарчы дзеяч Беларусі Мікалай Андрэевіч Сухій нарадзіўся 30 сакавіка 1922 года ў вёсцы Княгінін Мядзельскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Княгінінскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай  гаспадаркі імя Куйбышава. У 1953 годзе пасля заканчэння інстытута яго выбралі старшынёй калгаса імя Чапаева, дзе ён паказаў сябе як умелы арганізатар, добры гаспадарнік, чулы і ўважлівы да людзей кіраўнік. У 1959 годзе М.А.Сухія накіравалі на савецкую і партыйную работу ў Капыльскі раён, дзе ён працаваў старшынёй райвыканкама, першым сакратаром райкома партыі, начальнікам раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

З 1966 года працаваў першым сакратаром Салігорскага райкома партыі. За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі М.А. Сухію у 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1969 годзе Мікалая Андрэевіча прызначылі начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, а ў 1970 годзе – загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела ЦК Кампартыі Беларусі. У 1975 годзе М.А. Сухія выбралі старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. М.А. Сухій выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.