Новости проекта
Семь советов, как перейти на удалённое обучение при помощи ИКТ
ИНСТРУКЦИЯ по организации удалённого обучения при помощи сервиса Schools.by
ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
Образовательная платформа ЭФФОР
Для педагогов и модераторов.
Schools.by зафиксировал значительный рост посещаемости электронного журнала
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 45 человек

Жывапіснымі сцяжынкамі роднай вёскі

Дата: 21 апреля в 10:13, Обновлено 21 апреля в 10:28

Аўтары: Святоха Сяргей, Рашкевіч Дзяніс, Крэмза Дзіяна, Мікуліч Таццяна

Кіраўнік:  Рапановіч Алена Валер’еўна

Непаўторны па сваёй прыгажосці мясціны Нарачанскага краю, яго азёры, бары са смалістым лекавым водарам, багатая флора і фаўна вызначаюць адметнасць прыроды Мядзельшчыны, даюць падставу лічыць яе свайго роду жамчужынай прыроды Беларусі.

У нашай вёсцы Княгінін Мядзельскага раёна таксама можна знайсці прыгожыя мясціны. Гэта, перш за ўсё, жывапісныя лясы і неабсяжныя палі, якія ў любую пару года прывабліваюць сваім хараством.

У пачатку вёскі ёсць яшчэ прыгожы лес, які кожны сезон адорвае сваімі ляснымі дарамі заўзятых грыбнікоў і ягаднікаў. Мясцовыя жыхары называюць яго Падор.

У кожнага з нас глыбока цепліцца ў сэрцы дзіўная і жыццядайная любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін. Як вядома, яна не толькі ўласціва чалавеку, але і ўсяму жывому – да самай непрыкметнай былінкі, што цвіце пад сонцам, калышацца пад ветрам і дажджом.

Спадчына Козел-Паклеўскіх

Княгінін(Княгінь, Княгініна) – вёска, цэнтр Княгінінскага сельсавета, чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна -  Полацк.(Дадатак 1). Вядома з ХV ст.  У 1493г. Княгінь, паводле Актаў Літоўскай метрыкі, шляхецкая ўласнасць. У ХVІ ст. сяло Княгінін падаравана каралём Сігізмундам І Е.Слізню, потым ва ўладанні Паклеўскіх-Казелаў.                

Дзе школа зараз(Дадатак 2), быў дом Юзэфы Козел-Паклеўскай. Некаторыя называлі яе Казліхай. Яна была простая( так кажуць мясцовыя жыхары сталага ўзросту). Гусей пасвіла, качак. Дом яе быў прыгожы. Партызаны яго разбілі. А пасля школу на тым падмурку зрабілі.

У 1846г. маёнтак Княгінін, уладанне К.І. Казелы, складаўся з 5 вёсак і засценка. У маёнтку былі 3 карчмы, 2 млыны( вадзяны і валовы), вінакурня (у 1890 г. 11 рабочых, паравая машына), 26 дваровых сялян.

А што гэта за род – Козел-Паклеўскія? З архіваў мы даведаліся, што старажытнышляхецкі род уласнага герба “Козел” у ВКЛ. Паходзіць з Прыдняпроўя. Родапачынальнік Казёлу 1415г. быў паслом вялікага князя ВКЛ у г. Вісліца (Польшча).

Кніга “Памяць. Вілейскі раён” узгадвае нейкую Барбару (Варвару) Козел-Паклеўскую з сёстрамі - як першую гаспадыню Сэрвачы з роду Козелаў. Але ж радавод Козел-Паклеўскіх гаворыць нам пра іншае. Згодна з радаводам, першым уласнікам маёнтку з гэтага роду, быў Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі, які атрымаў Сэрвач, як пасаг, калі ажаніўся з паненкай з роду Радзевічаў, папярэдніх уладароў маёнтку.

Ад спадчыны старажытнага роду рухаемся далей. Якія ж яшчэ памятныя месцы ёсць у нашай вёсцы?

Памяць аб далёкім 1863 годзе

1863 год. На Беларусі віруе паўстанне Кастуся Каліноўскага – узброенае выступленне супраць царызму і прыгонніцтва. Не засталася ў баку ад гэтых падзей і Мядзельшчына.

Заходняя частка сённяшняй Мядзельшчыны ўваходзіла ў Свянцянскі павет, усходняя – у Вілейскі. Камандзірам паўстанцкіх узброеных сіл Вілейскага павета быў адстаўны афіцэр Вінцэнт Козел. Ён узначаліў даволі вялікі паўстанцкі атрад, які быў разбіты карнікамі 16 мая 1863 г. пад Уладыкамі. Паражэнне пад Уладыкамі парушыла далейшыя планы паўстанцаў. [5]

Ва ўспамінах паўстаца з гэтага атрада Яўгена Кавалеўскага (выдадзены ў 1907г. у Вільні) ёсць цікавыя радкі: аказваецца, паўстанцы Козела мелі звесткі, што “каля возера Нарачу бок Свянцян арганізуецца атрад, які налічвае ўжо больш за 200 чалавек і хутка злучыцца з намі”. Размова ідзе пра атрад Свянцянскага павета. Узначальваў яго былы  штабс-капітан рускай службы Густаў Рамуальдавіч Чаховіч. [5]

Ёсць у Княгініне магіла паўстанцаў 1863 г. Падчас паўстання Кастуся Каліноўскага шмат жыхароў з Княгініна і навакольных вёсак далучыліся да паўстанцаў. Але паўстанне было разгромлена. Група палонных была прыгнанаў памесце “Стара-Княгініна”. Пасля няўдалай спробы бегства паўстанцы былі схоплены і павешаны.

Пахавалі паўстанцаў у агульнай магіле на ўскрайку могільніка, які з цягам часу пазарастаў. Няма і памесця. Толькі на брацкай магіле стаіць жалезны крыж.

Хто і калі яго паставіў? Што было напісана на шыльдзе? На гэтае пытанне адказалагаспадыня хутара пані Ірына, каля якога і знаходзіцца памятны крыж.

Сам жа хутар быў пабудаваны бацькам пані ў 1936 г. , калі ён вярнуўся на Радзіму з ЗША.

Са слоў пані Ірыны, на шыльдзе было напісана наступнае: “Усім умершым, каторыя пакояцца ў гэтай магіле. Франц Васільевіч Лукацэвіч”. Крыж паставіў Ф. Лукацэвіч толькі праз 40 гадоў пасля бою. Лукацэвіч – гэта быў, як кажуць старыя, не паўстанец, а ўпраўляючы маёнткам Козел-Паклеўскіх.

Вось яшчэ з успамінаў: “ Крыж пастаўлены ў 1900 г. Некалі паўстанцы паўставалі супраць памешчыкаў. І тут іх пабілі. А іхны кіраўнік… Там быў стаў. Ён улез у ваду. І праз чарот дыхаў. А пасля з’ехаў у Вільню, з Вільні ў Варшаву. Купіў крыж  і паставіў. А тут іх 9 ці 11 чалавек пахавалі.”

Вясною 1863 г. тут дзейнічалі атрады Густава Чаховіча. Напэўна, гэта апошні бой аднаго з гэтых атрадаў.

Помнік драўлянага дойлідства

Мядзельшчына – край, багаты выдатнымі помнікамі архітэктуры, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Традыцыі народнага драўлянага дойлідства выявіліся ў драўлянай царкве, якая знаходзіцца ў в. Княгігін.

Свята-Троіцкая царква - помнік драўлянага дойлідства ў в. Княгінін. Яна была пабудавана ў 1770-х гадах. ( Дадатак 3). У 1886 будынак стаў разбурацца. Была праведзена рэканструкцыя, і царква была ўжо ўзведзена з цэглы. Цэгла замацоўвалася сумессю цэменту і курынымі яйкамі. У час савецкай улады храм спрабавалі знішчыць, але беспаспяхова. Царква не развалілася нават пасля спробы ўзрыву калакольні.

З дакумента вядома, што драўляны храм Святой Троіцы, які быў раней уніяцкім, заснаваны Радзевічам.

Па слядах Першай сусветнай вайны

На Мядзельшчыне можна сустрэць акопы, бетонныя бліндажы, камандныя пункты, мноства розных варонак ад снарадаў, якіябачны на берагах азёр, наўзвышшах, у лясах Мядзельшчыны. Ёсць ізахараненні рускіх інямецкіх салдат. Гэта сляды Першай сусветнай вайны.

Ёсць помнік загінуўшым рускім салдатам у гады Першайсусветнай вайны ў вёсцы Княгінін.

У 1989 г. у в. Княгінін быў адкрыты невялікі помнік з чорнага мармуру, на якім напісана: «Здесь захоронены 2500 русских солдат, погибших в Первую мировую войну при проведении Нарочанской операции». Помнік знаходзіцца на вясковых могілках. У Першую сусветную  вайну ў вёсцы знаходзіўся шпіталь.

Заключэнне

“Хацела б быць я рэчкай быстрай, абегчы родны край!”. Гэты словы належаць знакамітай беларускай пісьменніцы Цётцы. Але і мы таксама жадаем зведаць свой родны край, абегчы яго, нібы тая рачулка. А пазнаваць гісторыю сваёй Радзімы патрэбна перш за ўсё з вывучэння гістарычнага мінулага мясцін, дзе ты нарадзіўся і вырас.

Наша невялікае даследаванне гістарычных месцаў вёскі дазволіла нам пабыць у ролі дапытлівых даследчыкаў. Гэтая роля нам вельмі спадабалася. З дапамогай газет,архіваў, літаратуры, рэсурсаў Інтэрнэта былі знойдзены матэрыялы па памятных мясцінах нашай вёскі. Мы навучыліся працаваць з сябрамі разам, адным калектывам. Сабраны матэрыял можна потым выкарыстаць на ўроках гісторыі, а таксама для інфармавання ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй бацькаўшчыны.

Мядзельшчына, Нарачанскі край… Адна з самых маляўнічых мясцін нашай Бацькаўшчыны. Веліч векавых лясоў, хараство квяцістых палёў, працавітасць і дабрыня людзей гэтага краю былі апеты ў свой час у народных песнях, казках і паданнях. Мы ганарымся, што наша вёсачка знаходзіцца ў такім дзівосным краі. Спадзяёмся, што любы падарожнік, які калі-небудзь наведае нашы мясціны, не застанецца раўнадушным.

                                                                                                                        Дадатак 1

Чыгуначны вакзал

Будаўніцтва чыгункі праз населены пункт Княгінін было распачата ў 1905г. Праз два гады яно было завершана, і ў гэты ж самы час быў узведзены будынак вакзала. Вакзальны будынак быў пабудаваны па тыповым праекце таго часу. Дарэчы, на вакзале быў знойдзены польскі знак, які абазначаў кропку адліку над узроўнем Балтыйскага мора.

На сучасным этапе станцыя з’яўляецца прапускным пунктам шматлікіх пасажырскіх і таварных цягнікоў.

                                                                                                                    Дадатак 2

Вёска Княгінін

Упершыню ў летапісах Княгінін упамінаецца ў 15 ст., тады ён належыў нашаму вялікаму князю Аляксандру. Кажуць, што ў тыя гады на небе раптам з’явілася нейкая камета. Гэта камета была прадвеснікам хуткай вайны.І сапраўды так здарылася. Пачалася вайна, на нашу зямлю напаў маскоўскі князь Іван ІІІ, які хацеў далучыць нашы землі да маскоўскіх. Рускія ваяводы раптоўна ўварваліся на нашы землі, а княства наша было да вайны не падрыхтавана, у выніку чаго было вельмі шмат загінуўшых воінаў нашых,было шмат спалена вёсак. У час вайны Княгінін быў цалкам знішчаны і засталася ад яго толькі назва.

Княгінін увесь час належыў нашым вялікім князям, якія пасля вайны вельмі хутка адбудавалі свой маёнтак. У 16 ст. наш вялікі князь вырашае Княгінін падараваць шляхцічу Слізню, мабыць, за асобыя заслугі перад Айчынай. Што адбывалася тут пры Слізню, як жыў Княгінін у тыя часы – аб гэтым, на жаль, не засталося ніякіх успамінаў.

Аб назве вёскі Княгінін людзі расказваюць наступную гісторыю. Наш князь (толькі вось які, гісторыя не кажа) у час сваіх вандровак у Вільню вельмі любіў спыняцца ў гэтых месцах, адпачываць і з цягам часу тут ужо быў пастаўлены дом, з якога вырас маёнтак, які так і называлі Князёў маёнтак. Аднойчы князь ехаў з княгіняй і заехаў у маёнтак, а сваім людзям сказаў, што хоча, каб княгіне было прыемна і няхай называюць маёнтак не князеў, а княгінінскі маёнтак (княгінін  маёнтак). Вось ад беларускага “княгінін маёнтак” і пайшла назва гэтага месца – Княгінін.

Звесткі аб загінуўшых салдатах рускай арміі на сельскіх могілках

в. Княгінін Мядзельскага раёна

ФИО

Воинская часть

Звание

Дата,причина

смерти

(погребения)

Другие сведения

Источник информации

Паспорт захороне-

ния

Голубев

Андрей

169 пех.

Ново-

Трокский

полк

19(19)

августа

1915 года

29 лет

НИАБ,

ф136, оп35,

д. 96, л.172 об. - 173

Дмитриев

Яков

Прокопь-

евич

23

саперный батальон

Рядовой

27(29) ноября 1915 года

НИАБ,

ф136, оп35,

д. 96, л.172 об. - 173

Костебилов

Михаил

29 Сибирский стр.полк

Рядовой

19(19) августа

1915 года

От ран

24 года

НИАБ,

ф136, оп35,

д. 96, л.172 об. - 173

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.