Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 57 человек

Сучасны ўрок з пазіцыі здароўязберажэння

Дата: 29 марта в 13:01

ПАМЯТКА НАСТАЎНІКУ

“СУЧАСНЫ ЎРОК З ПАЗІЦЫІ ЗДАРОЎЯЗБЕРАЖЭННЯ”

Пры арганізацыі ўрока з пазіцыі здароўезберагальных тэхналогій настаўніку трэба прытрымлівацца асноўных правіл:

Правіла 1. Правільная арганізацыя ўрока

Па-першае, гэта ўлік усіх крытэрыяў здароўезберажэння на рацыянальным узроўні.

Па-другое, галоўная мэта настаўніка – навучыць вучня запытваць неабходную інфармацыю і атрымліваць патрэбны  адказ. А для гэтага неабходна сфарміраваць у яго цікаўнасць, матывацыю да пазнання, навучання, усведамлення таго, што ён хоча даведацца, гатоўнасць і ўменне задаць (сфармуляваць) пытанне.

Тое, пра што навучэнцы запытваюцца, з'яўляецца:

•паказчыкам уключанасці вучня ў праблему, якая абмяркоўваецца, і такім чынам, добрага ўзроўню яго працаздольнасці;

• праяўленнем  і трэніроўкай пазнавальнай актыўнасці;

• паказчыкам адэкватна развітых камунікатыўных навыкаў.

Колькасць і якасць зададзеных вучнем пытанняў служаць адным  з індыкатараў яго псіхафізічнага стану, псіхалагічнага здароўя, а таксама трэніруюць яго паспяховасць у вучэбнай дзейнасці.

Правіла 2. Размеркаванне інтэнсіўнасці разумовай дзейнасці

Пры арганізацыі ўрока вылучаюць тры асноўныя этапы з пункту гледжання здароўезберажэння, якія характарызуюцца сваёй працягласцю, аб’ёмам нагрузкі і характэрнымі відамі дзейнасці.

Эфектыўнасць засваення ведаў вучняў на працягу ўрока такая:

• 5-25-я хвіліна – 80%;

• 25-35-я хвіліна – 60-40%;

• 35-40-я хвіліна – 10%.

Урок, арганізаваны на аснове прынцыпаў здароўезберажэння, не павінен прыводзіць да таго, каб навучэнцы заканчвалі заняткі з моцнымі і выяўленымі формамі стомы.

Ідэі педагогікі аздараўлення падводзяць настаўніка да шырокага выкарыстання ў практыцы нестандартных урокаў:

• урокі-гульні;

• урокі-дыскусіі;

• урокі-спаборніцтвы;

• урокі з групавымі формамі работы;

• урокі творчасці;

• урокі-аўкцыёны;

• урокі-конкурсы;

• урокі-абагульнення і інш.

Правіла 3. Здыманне эмацыянальнага  напружання

Выкарыстанне гульнявых тэхналогій, гульнявых навучальных праграм, арыгінальных заданняў і задач, увядзенне ў урок гістарычных экскурсаў і адступленняў дазваляюць зняць напружанне. Гэты прыём таксама дазваляе вырашыць адначасова некалькі розных задач: забяспечыць псіхалагічную разгрузку навучэнцаў, даць ім звесткі развіваючага і выхаваўчага плана, заахвоціць да актывізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці і г.д.

Добры эфект дае выкарыстанне інтэрактыўных навучальных праграм, якія выклікаюць нязменную цікавасць у школьнікаў, адначасова здымаючы ў іх элементы стрэсу і напружання.

Правіла 4. Стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату на ўроку

Добразычлівая абстаноўка на ўроку, спакойная гутарка, увага да кожнага выказвання, пазітыўная рэакцыя настаўніка на жаданне вучня выказаць свой пункт гледжання, тактоўнае выпраўленне дапушчаных памылак, заахвочванне да самастойнай разумовай дзейнасці, дарэчны гумар ці невялікае гістарычнае адступленне – вось далёка не ўвесь арсенал, якім можа  валодаць педагог, які імкнецца да раскрыцця здольнасцей  кожнага дзіцяці.

Няўдача вучня на ўроку, якая ўспрымаецца як часовая з’ява, становіцца дадатковым стымулам для больш плённай працы дома і ў класе. Педагог заахвочвае імкненне вучня да самааналізу, умацоўвае яго ўпэўненасць ва ўласных магчымасцях.

У абстаноўцы псіхалагічнага камфорту і эмацыйнай прыўзнятасці працаздольнасць класа прыкметна павышаецца, што ў канчатковым выніку прыводзіць і да больш якаснага  засваення ведаў, і, такім чынам, да больш высокіх вынікаў.

Па заканчэнні ўрока вучні пакідаюць клас з добрым настроем, паколькі на працягу гэтага часу адмоўныя фактары практычна адсутнічалі.

Правіла 5. Ахова здароўя і прапаганда здаровага ладу жыцця

Ахова здароўя дзіцяці прадугледжвае не толькі стварэнне неабходных гігіенічных і псіхалагічных умоў для арганізацыі вучэбнай дзейнасці, але і прафілактыку розных захворванняў, а таксама прапаганду здаровага ладу жыцця.

Навучыць чалавека са школьных гадоў адказна ставіцца да свайго здароўя. Уводзіць пытанні здароўя ў рамкі вучэбных прадметаў.

Правіла 6. Самааналіз урока настаўнікам з пазіцый здароўезберажэння

Праводзіць самааналіз урока з пункту гледжання захавання здароўя школьнікаў, мэтазгодна звяртаць увагу на наступныя аспекты ўрока:

• Гігіенічныя ўмовы ў класе (кабінеце).

• Колькасць відаў вучэбнай дзейнасці, якія  выкарыстоўваюцца настаўнікам.

• Сярэдняя працягласць розных відаў вучэбнай дзейнасці.

• Выкарыстанне метадаў, якія садзейнічаюць актывізацыі ініцыятывы і творчага самавыяўлення навучэнцаў.

• Уменне настаўніка выкарыстоўваць магчымасці паказу відэаматэрыялаў.

• Позы вучняў і іх чаргаванне.

• Фізкультхвілінкі і фізкультпаўзы.

• Уключэнне ў змястоўную частку ўрока пытанняў, звязаных са здароўем і здаровым ладам жыцця.

• Наяўнасць у навучэнцаў матывацыі да вучэбнай дзейнасці на ўроку.

• Спрыяльны псіхалагічны клімат на ўроку.

• Момант наступлення стомы навучэнцаў і зніжэння іх вучэбнай актыўнасці.

• Тэмп і асаблівасці заканчэння ўрока.

• Стан і выгляд вучняў, якія выходзяць з урока.

Прынцыпы здароўезберагальнай педагогікі:

1. Прынцып дабрыні.

2. Прынцып паспяховасці.

3. Прынцып ненанесці шкоды.

4. Прынцып прыярытэту дзейснага клопату пра здароўе навучэнцаў (гэта значыць усё, што адбываецца ў адукацыйнай установе ацэньваецца з пазіцыі ўплыву на псіхафізіялагічны стан і здароўе навучэнцаў i настаўнікаў).

5. Прынцып трыадзінага прадстаўлення пра здароўе (адзінства фізічнага, псіхічнага і духоўна-маральнага здароўя).

6. Прынцып адпаведнасці навучання ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў.

7. Прынцып бесперапыннасці і пераемнасці (здароўезберагальная работа праводзіцца ў школе кожны дзень і на кожным уроку).

8. Прынцып зацікаўленасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.