Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 52 человека

Школьная бізнес-кампанія

Дата: 27 июля в 11:21, Обновлено 28 сентября в 20:08

Работа школьнай бізнес-кампаніі «Талака»

ДУА «Княгінінская сярэдняя школа»

Для развіцця эканамічнай адукацыі і моладзевага прадпрымальніцтва сучаснай установе адукацыі неабходныя пэўныя абаротныя сродкі. Установа валодае часткай абаротных сродкаў, што дазволіць арганізаваць работу школьнай бізнес-кампаніі на пачатковым этапе.

Таму мэтай гэтага бізнес-плана зяўляецца атрыманне прыбытку ў рэальных эканамічных умовах для задавальнення камерцыйных інтарэсаў бізнес-кампаніі, развіцця арганізатарскіх навыкаў і псіхалагічнай гатоўнасці навучэнскай моладзі да эфектыўнай арганізацыі вытворчасці.

Для рэалізацыі дадзенай мэты неабходна выканаць шэраг задач:

1. Адпрацаваць усе этапы функцыянавання прадпрыемства ў рэальных эканамічных умовах з наступным правядзеннем аналізу розных аспектаў гаспадарчай дзейнасці, яго эканамічнай самастойнасці, эфектыўнай арганізацыі школьнай бізнес-кампаніі.

2. Даць магчымасць навучэнцам атрымаць у ходзе адукацыйнага працэсу практычны вопыт у галіне прадпрымальніцтва і менеджменту.

3. Удзельнічаючы ў школьным кіраванні прадпрыемствам, праявіць ініцыятыву і знаходлівасць у рэалізацыі практычных праектаў, бізнес-планаў.

Арганізацыя і структура школьнай бізнес-кампаніі

Школьная бізнес-кампанія ўключае ў свой склад 8 чалавек. Для забеспячэння эфектыўнага выкарыстання ўсіх наяўных працоўных і матэрыяльных рэсурсаў на школьную бізнес-кампанію прынятая наступная арганізацыйная структура:

АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРУКТУРА КАМПАНІІ

Прэзідэнт кампаніі – Падгол Багдана

Кіраўнік маркетынгавага аддзела – Ліпніцкая Ксенія

Кіраўнік вытворчага аддзела – Малевіч Вераніка

Кіраўнік аддзела па працы з персаналам – Грамыка Лізавета

Кіраўнік фінансавага аддзела – Рашкевіч Аляксандра

Кансультант – Арлянковіч Вераніка

Кансультант – Сяліла Вікторыя

Кансультант – Прудніковіч Мілана

Прадпрымальніцкая дзейнасць і яе адзнака

Бізнес-кампанія, як структурнае падраздзяленне ўстановы пачынае сваю дзейнасць з 17.04.2016. Для арганізацыі дадзенага прадпрыемства неабходна было вызначыць прыярытэтныя напрамкі развіцця:

• Вывучыць спажывецкі попыт

• Вызначыць асартымент вытворчасці прадукцыі (работ)

• Збалансаваць попыт і прапанову (вызначыць цану і колькасць выпускаемай прадукцыі)

• Вызначыць рынак рэалізацыі тавараў (работ)

Асноўны напрамак кампаніі – раслінаводства. Займаемся вырошчваннем расады і агародніны. Лішкі прадукцыі прадаем на выставах – продажах, а асноўная частка ідзе на патрэбы школьнай сталовай.

На працягу ўсяго навучальнага года на прышкольным участку вяліся ўсе неабходныя работы, прадугледжаныя планам, выконваліся з улікам захавання агратэхнічных тэрмінаў на суботніках і ў шосты школьны дзень, на ўроках працоўнага навучання і ў час летніх практычных работ.

З красавіка месяца пачаліся працы на ўчастку. Для работ на прышкольным участку складаецца штогод план працы на восень і на вясну. І згодна складзенага графіка, праводзіліся ўсе неабходныя работы. Работы падбіраліся, улічваючы ўзрост і ўзровень атрыманых ведаў. Аналіз работы па нарыхтоўцы агародніны паказаў наступныя вынікі:

Сельгаспрадукцыя

Агульная плошча збора, (га)

Атрыманы ўраджай (кг) з 

прашкольнага ўчастка

капуста

0,0280

400

буракі

0,0120

150

морква

0,0120

150

агуркі

0,0080

22,700

цыбуля

0,0080

24

фасоль

0,0060

7

бульба

0,0400

320

У шосты школьны дзень па выніках работы на прышкольным участку ў кастрычніку праводзіцца «Свята ўраджаю», выстава «Восеньскія дары прыроды», конкурс малюнкаў, маляўнічая выстава дароў восені, восеньскіх букетаў, сустрэчы з людзьмі працы, падвядзенне вынікаў работы на прышкольным участку, ўзнагароджанне тых, хто асабліва вызначыўся.

У 2020/2021 навучальным годзе таксама плануем працягваць працу бізнес-кампаніі «Талака» і пачаць даследчую працу, прыцягваючы да яе навучэнцаў. Правядзенне доследаў актывізуе пазнавальную і творчую дзейнасць навучэнцаў, дасць магчымасць лепш зразумець асноўную сутнасць жыццёвых працэсаў,будзе спрыяць фарміраванню біялагічных паняццяў, развіваць навыкі навукова-даследчай работы, прывіваць павагу да сельскагаспадарчай працы, спрыяць прафарыентацыі на сельскагаспадарчыя прафесіі, прывуча навучэнцаў да культуры працы.

Інфармацыя пра  дзейнасць школьнай бізнес-кампаніі “Талака” ДУА “Княгінінская сярэдняя школа”

Кіраўнік

Выпускаемая прадукцыя

Напрамак дзейнасці

Перспектывы

развіцця

Цягуновіч Л.І., настаўнік працоўнага навучання

Агародніна (капуста, буракі, морква, бульба,агуркі, цыбуля, фасоль)

Раслінаводства

Забеспячэнне сваёй агароднінай школьную сталовую

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.