Парадак прыёму дзяцей у 1 клас
Прыём дакументаў для залічэння дзяцей у 1 клас дзяржаўнай установы адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” будзе ажыццяўляцца з 13.06.2022 па 15.08.2022, на свабодныя месцы - да 28.08.2022.
Дакументы, неабходныя для залічэння ў 1 клас:
- асабістая заява на імя дырэктара ўстановы адукацыі аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
- медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці вызначанага ўзору;
- заключэнне ЦКРНіР (калі маецца).
Пры падачы дакументаў у 1 клас таксама прад'яўляюцца:
- копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- пашпарт законнага прадстаўніка.
Парадак прыёму ў 10 клас
Для прыёма ў 10 клас установы адукацыі навучэнцы (законныя прадстаўнікі) ў перыяд з 13 чэрвеня па 28 жніўня падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі;
- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя;
- копію дакумента, які засведчвае асобу навучэнца.
У мікрараён установы адукацыі ўваходзяць наступныя населеныя пункты: в.Восава, в.Выгалавічы, в.Вытраскі, в.Гарадзішча, в.Ельніца, в.Зарэчнае, в.Кавалі, в.Кіржына, аг.Княгінін, в.Комсіна, в.Конікі, в.Круглава, в.Лёткі, в.Ліпкі, в.Мацясы, в.Ніўкі, в.Палавікі, в.Пашкоўшчына, в.Пясечнае, в.Падбярэззе, в.Холма, в.Халмоўка, в.Шыманы, в.Янушова, в.Яцкавічы.
Графік прыёму дакументаў у 1, 10 клас
ПАНЯДЗЕЛАК | АЎТОРАК | СЕРАДА | ЧАЦВЕР | ПЯТНІЦА |
8.00-16.20 | 8.00-16.20 | 8.00-16.20 | 8.00-16.20 | 8.00-16.20 |