Установа адукацыі пазіцыяніруе сябе як:
- школа са сваімі традыцыямі;
- школа, у якой дзеці, педагогі і бацькі аб’яднаныя энергіяй любові, творчасці, пазнання і самаўдасканалення;
- школа, у якой усім дадзены роўны старт і роўныя шансы;
- школа, якая дапамагае засвойваць спосабы мыслення, дзеянні, розныя тыпы дзейнасці разумовай працы.
Мэта работы школы: стварэнне спрыяльных умоў для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу, развіцця гарманічнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да творчасці і самавызначэння.
Ахоп вучняў школы членствам грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «БРПА» складае 99% і 76% адпаведна.
Школа як сацыяльна-культурны цэнтр
Узаемадзеянне з соцыумам праз:
- супрацоўніцтва з ІСН;
- супрацоўніцтва са Свята-Троіцкай Царквой аг.Княгінін;
- супрацоўніцтва з Княгінінскім сельскім выканаўчым камітэтам, СДК, ААТ «Пруднікі-Агра»;
- работу настаўніцка-бацькоўскага патруля;
- шэфскую работу (дапамога прыстарэлым, ветэранам, вязням);
- турысцка-краязнаўчую работу.