Чараўніцтва — гэта менавіта тое, што чакае кожнае дзіця ў Новы год. І калі па нейкай прычыне яго не адбываецца, на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзіць традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Дарэчы, яна праходзіць пад патранатам Прэзідэнта ўжо ў 24-ы раз. У гэтым годзе яна пачалася 9 снежня і прадоўжыцца ажно да 10 студзеня.
У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" па ўсёй Беларусі праходзяць навагоднія мерапрыемствы, не стала выключэннем і наша школа.
![]() |
7 студзеня вучні нашай школы прапанавалі вернікам праваслаўнай Свята-Троіцкай Царквы аг.Княгінін цікавы калядны ранішнік, падрыхтаваць які рабятам дапамаглі педагог-арганізатар Пуня Н.В. і загадчык Княгінінскага сельскага клуба Вапручкова С.Ю. |
5 студзеня Дзядуля Мароз са сваёй світай наведалі сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, мнагадзетныя сем’і. Арганізавалі гэта мерапрыемства: педагог-арганізатар Пуня Н.В., загадчык Княгінінскага сельскага клуба Вапручкова С.Ю. і загадчык сельскай бібліятэкі Талайка Т.У. |
![]() |
![]() |
![]() |
30 снежня дэлегацыя нашай школы завітала на спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства "Навагодні перапалох", якое прайшло ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, дзе мы не толькі забаўляліся самі, але і забаўлялі іншых. Мерапрыемства прайшло весела, на пазітыве. А пакідалі ФАЦ мы ў добрым настроі і з сертыфікатам на спартыўнае абарудаванне для школы. | |
![]() |
![]() |
28 снежня вучаніца 4 класа Вапручкова Аляксандра прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце ў Барысаве, куды яе запрасілі як таленавітую дзяўчынку. Сустрэча з казачнымі персанажамі, навагодні аквагрым, танцавальны флэш-моб, цыркавая пляцоўка, шоу мыльных бурбалак, выстава навагодніх цацак, розныя майстар-класы - Аляксандра была ў захапленні. Але самым дзіўным і незабыўным момантам свята стаў спуск Дзеда Мароза з даху палаца культуры! Разам з іншымі дзядамі і ўнучкамі Снягуркамі пад чароўныя гукі зімовых мелодый ён закруціў рабят у казачным танцы… |
![]() |
Новы год! Колькі б гадоў нам ні было, чым бы мы не займаліся - набліжэнне гэтага свята прымушае нас думаць пра нешта цудоўнае, чароўнае, робіць нас крышачку дабрэй і радасней. З асаблівым нецярпеннем чакаюць гэтага свята дзеці. Чакаюць елкі, падарункаў, Дзеда Мароза, Снягурку, забаў! У нашай школе займальныя навагоднія мерапрыемствы прайшлі 27 снежня. Былі і забавы, і смех, і падарункі, і, канешне, добры настрой! |
|
![]() |
![]() |
Штогод у нашай школе праходзіць рэспубліканская акцыя “Цуды на Каляды”, падчас якой мы збіраем і рыхтуем навагоднія падарункі. Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная рукавічка з эмблемамі арганізацый БРСМ і БРПА, якая адлюстроўвае імкненне дзяцей і моладзі аддаць часцінку свайго цяпла і акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у навагоднія і калядныя дні. Сабраныя падарункі ўключаюць у сябе: канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі. ДАВАЙЦЕ РАБІЦЬ ДАБРО РАЗАМ! |
![]() |
14 снежня вучаніца 6 класа Прудніковіч Мілана наведала тэатралізаванае прадстаўленне-адкрыццё дабрачыннай раённай акцыі "Нашы дзеці". Тут нашу Мілану чакала ўзнагарода - Дыплом ІІІ ступені раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка". ВІНШУЕМ!!! Так трымаць! | |
![]() |
![]() |
![]() |
А пачалі мы са стварэння навагодняй святочнай атмасферы...
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |