Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 56 человек

Наш ШАГ

Дата: 30 января в 22:36, Обновлено 7 мая в 12:42
Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

22 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”  для вучняў 8-11 класаў класнымі кіраўнікамі праведзены адзіны дзень іфармавання ў фармаце гутарка  “за круглым сталом”   на тэму “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.

Ужо па складзенай практыцы, у Кроку “Мы даведваемся” вучні пазнаёмілі са зместам інфармацыйных блокаў: “Якой цаной Перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывайся.” “Памятаць дзеля будучага.”

У Кроку  “Мы разважаем”  у фармаце “адкрытага мікрафона”  было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у Кроку 1.

Вучні падрыхтавалі выступленні пра помнікі, мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы, расказалі, у якіх акцыях прымаюць актыўны ўдзел (“Ветэран жыве побач”, “Абеліск”), актыўна абмяркоўвалі пытанні, якія былі прапанаваны настаўнікамі.

У ходзе рэалізацыі Крока 3 “Мы дзейнічаем” класныя кіраўнікі падвялі вынікі.  – Наколькі актуальнай была тэма размовы?

Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы

25 сакавіка падчас адзінага дня інфармавання ініцыятыўнай групай вучняў 9-10 класа была падрыхтавана і раскрыта тэматыка  інфармацыйных блокаў:

Блок 1. Адзінства народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты.

Блок 2. Будучае Саюзнай дзяржавы – у руках  моладзі і для моладзі.

Блок 3. Гістарычны праект “Лічбавая зорка”

У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына, прысвечаная дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы

25.02.2021 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адзіны дзень інфарміравання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага пректа “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогавай пляцоўкі. Ініцыятыўнымі групамі навучэнцаў была падрыхтавана і раскрыта тэматыка мерапрыемства.

ШАГ 1 “Мы даведваемся”. Вядучыя – навучэнцы  9 класа – пазнаёмілі са зместам інфармацыйных блокаў: “Народнае адзінства – залог шчаслівага будучага Беларусі”, “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае”, “ Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспечнасці і суверэнітэту”. Асноўны акцэнт быў зроблены на блоку “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае”.

ШАГ 2  “ Мы разважаем” . У фокусе абмеркавання  былі пытанні:  развіццё грамадзянскіх якасцей асобы, расшырэнне канструктыўнага дыялогу ў грамадстве і прыцягненне ў яго моладзі, вызначэнне жыццёвых прыярытэтаў, абароназдольнасць краіны, служэнне Айчыне, прэстыж ваеннай службы.

Мерапрыемства прайшло інфарматыўна, вучні прымалі ў ім  актыўны ўдзел.

Беларуская навука: у нагу з часам

28.01.2021 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна ў форме інфармацыя+. Класны кіраўнік 9 класа Саковіч А.Л. расказала аб гісторыі станаўлення беларускай навукі. Далей абмяркоўваліся актуальны стан і перспектыва развіцця навукі ў нашай краіне. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прапанаваных пытанняў, з цікавасцю слухалі розныя меркаванні, выказваліся і падводзілі вынікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.