Канікулы – самы бесклапотны, радасны час для школьніка. Няхай яны доўжацца ўсяго некалькі тыдняў, але як доўга чакаюцца кожным дзіцем, якое вучыцца ў школе. Няма вучобы, няма неабходнасці прачынацца рана раніцай. Але канікулярны перыяд – гэта яшчэ і час павышанай небяспекі, перыяд, перад пачаткам якога кожнае дзіця павінна засвоіць шэраг невялікіх і нескладаных правілаў, якія тычацца яго паводзін, бяспекі. Паводзіны дзяцей на канікулах складаней кантраляваць, але, калі яны самі ведаюць, як павінны сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, бацькам становіцца намнога спакайней за сваіх дзяцей.
У кожнай школе перад надыходам перыяду канікул усе класныя кіраўнікі школы праводзяць гутарку з дзецьмі, змест якой – азнаямленне з элементарнымі памяткамі па бяспечных і маральна правільных паводзінах. Яшчэ лепш, калі тое ж самае зробяць бацькі. Бо гэтыя правілы датычацца не толькі дзяцей, але і дарослых, а хто як не бацькі павінны быць прыкладам іх выканання.
Правілы - гэта зусім не пустыя словы, большасць з іх складзена на вопыце і чужых памылках. Дзякуючы ім можна захаваць здароўе і маральнае аблічча любога, нават маленькага, чалавека.