Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 52 человека

Учителю

Дата: 9 июля 2015 в 21:16, Обновлено 28 сентября в 21:25

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе абумоўлены:

забеспячэннем роўных умоў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

пачаткам пераходу на абноўлены змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;

актуальнасцю арганізацыі адукацыйнага працэсу на аснове і ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў.

У 2020/2021 навучальным годзе абноўлены змест вучэбных прадметаў вывучаюць вучні X класа. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2020 № 140.

Да новага навучальнага года:

зацверджаны тыпавыя вучэбныя планы агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83);

вызначана працягласць чвэрцяў і канікул у 2020/2021 навучальным годзе (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2020 № 02-01-19/1432/дс «Аб завяршэнні 2019/2020 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі»);

вызначаны пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2020/2021 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2020 № 135);

распрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах для X класа.

Комплексную інфармацыйную падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (https://adu.by/).

У дапамогу педагагічным работнікам рэкамендуюцца наступныя раздзелы партала:

«Нарматыўныя прававыя дакументы» (у раздзеле прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць адукацыйную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь): https://adu.by/ru/uchitelyu/normativnye-pravovye-dokumenty.html;

«Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год» (у раздзеле прадстаўлены тыпавыя вучэбныя планы агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год; вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах; вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў; інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; пералікі вучэбных выданняў для настаўнікаў і вучняў; каляндарна-тэматычнае планаванне; метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі і інш.): https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2020-2021-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie-2020-2021.html. Раздзел структураваны па назвах вучэбных прадметаў;

«Профільнае навучанне» (у раздзеле прадстаўлены актуальныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі дапрофільной падрыхтоўкі і профільнага навучання): https://www.adu.by/ru/homepage/prof-oby-1.html;

«Мерапрыемствы» (у раздзеле прадстаўлена актуальная інфармацыя аб мерапрыемствах, у якіх могуць прыняць удзел педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты рэгіянальных органаў кіравання адукацыяй, вучні): https://www.adu.by/ru/uchitelyu/meropriyatiya-seminary-konferentsii-konkursy-i-dr.html;

«Педагагічная майстэрня» (у раздзеле прадстаўлены артыкулы, сцэнарыі мерапрыемстваў, канспекты ўрокаў, відэаўрокі настаўнікаў па розных вучэбных прадметах і іншыя матэрыялы, накіраваныя на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў): https://www.adu.by/ru/uchitelyu/pedmasterskaya.html;

«Электроннае навучанне» (у раздзеле прадстаўлены электронныя адукацыйныя рэсурсы (далей – ЭАР) для дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі): http://e-vedy.adu.by;

«Дыстанцыйны ўсенавуч для настаўніка»: http://e-asveta.adu.by; інтэрнэт-рэсурс па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах: http://olimp.adu.by;

«Электронная бібліятэка» (у раздзеле прадстаўлены электронныя версіі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, электронныя сродкі навучання, электронныя дадаткі да падручнікаў): https://adu.by/ru/homepage/elektronnaya-biblioteka.html;

«Новыя вучэбныя праграмы» (у раздзеле прадстаўлены абноўленыя вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі): https://adu.by/ru/uchitelyu/novye-uchebniki-novye-uchebnye-programmy/novye-uchebnye-programma2.html;

«Новыя падручнікі: вывучаем, абмяркоўваем» (у раздзеле размешчаны новыя вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваныя аўтарскімі калектывамі – пераможцамі конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў): https://adu.by/ru/uchitelyu/novye-uchebniki-novye-uchebnye-programmy/novye-uchebniki2.html. З прапановамі і заўвагамі па зместу абноўленых вучэбных праграм і новых вучэбных дапаможнікаў можна звяртацца на інфалінію партала;

«Арганізацыя выхавання» (у раздзеле размешчаны нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя матэрыялы ў сферы выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая навучаецца, тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, артыкулы па тэорыі і практыцы выхавання): https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2020-2021-uchebnyj-god/organizatsiya-vospitaniya-2020-2021.html.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.