Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 57 человек

Як выявіць і развіць здольнасці дзіцяці

Дата: 17 марта в 17:13, Обновлено 17 марта в 17:16

Рэкамендацыі для бацькоў

Як выявіць і развіць здольнасці дзіцяці

Аб сваіх здольнасцях чалавек можа даведацца, толькі паспрабаваўшы прымяніць іх на справе. Дзеці, народжаныя ад адных бацькоў, растуць у аднолькавых умовах і выхоўваюцца  аднымі і тымі ж маральнымі прынцыпамі, і часта дасягаюць у жыцці розных поспехаў. Бацькі заўсёды робяць усё, каб іх дзеці мелі лепшую вопратку і цацкі і, вядома, былі адукаванымі.

Але чаму адны дзеці схільныя да матэматыкі, а іншыя – да гуманітарных навук; у адных ёсць талент да спеваў, іншыя вырастаюць таленавітымі аратарамі? Чаму адным дзецям для засваення інфармацыі дастаткова пачуць яе, а іншым трэба прачытаць і яшчэ паўтарыць? Каб даць адказы на гэтыя пытанні варта звярнуцца да паняцця здольнасці.

 Дзякуючы здольнасцям можна растлумачыць, чаму дзеці пры роўных абставінах дасягаюць розных поспехаў. Такім чынам, паспрабуем разабрацца, што такое здольнасці і як іх развіваць.

Здольнасці – гэта індывідуальна-псіхалагічныя якасці асобы, якія прадугледжваюць і забяспечваюць паспяховасць выканання пэўнай дзейнасці. Варта адзначыць, што здольнасці – гэта якасці, атрыманыя ў выніку ўсебаковага развіцця, якія праяўляюцца і фарміруюцца ў працэсе розных відаў дзейнасці. Аднак даволі часта здольнасці блытаюць з задаткамі.

Задаткі – анатама-фізіялагічныя асаблівасці нервовай сістэмы, якія служаць базай для фарміравання тых ці іншых здольнасцей.

Як выявіць здольнасці ў дзіцяці

Нават нягледзячы на недахоп часу, старайцеся далучаць дзіця да розных відаў дзейнасці: гуляйце разам у гульні, размаўляйце, бярыце з сабой на кухню, градку або ў майстэрню. Няхай дзіця дапамагае вам ва ўсім, а калі ў яго нешта не атрымліваецца, набярыцеся цярпення. Калі ж бачыце, што дзіця з нечым добра спраўляецца, абавязкова пахваліце маленькага памочніка.

Праводзячы больш часу разам, вы зможаце звярнуць увагу на віды дзейнасці, якімі больш цікавіцца ваша дзіця, паводзіны да пачатку выканання задання (павышаную цікавасць, радасць, захапленне) і падчас працы, а таксама ці ўзнікае  жаданне вярнуцца да пачатай  справы пасля адпачынку.

Такім чынам, лепш вывучыўшы сваё дзіця, вы выявіце яго здольнасці і перавагі. А ведаючы гэта, зможаце стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця патэнцыяльных здольнасцей і задаткаў.

Як развіваць здольнасці ў дзяцей

1. Ніколі не “адкупляйцеся” ад дзяцей дарагімі падарункамі або грашыма, дзіця павінна адчуваць падтрымку і ўвагу з боку бацькоў.

2. Пры навучанні і выхаванні ўжывайце розныя метады, бо аднастайнасць стамляе. Калі, скажам, на сёння ў вас запланавана англійская або нямецкая мова для дзяцей, то заўтра малому будзе сумна працягваць вывучэнне замежнай мовы. Але на наступны дзень дзіця з задавальненнем пагуляе з вамі ў гульню на засваенне матэрыялу.

3. Не пазбаўляйце дзяцей дзяцінства: дазвольце ім гуляць з цацкамі, чытайце казкі, размаўляйце з імі. Стварыце ўсе ўмовы для вызвалення энергіі. Гэтыя віды дзейнасці спрыяюць развіццю эмацыянальнай і разумовай сферы.

4. Не кантраліруйце ва ўсім дзіця, у маленькага чалавека павінны быць свае важныя справы. Такім чынам, дзіця навучыцца думаць, а не проста выконваць указанні.

5. Ніколі не варта казаць дзіцяці слоў тыпу: “Ты бездар”, “Затыкніся”, “У цябе нічога не выйдзе”,  “Гэта  не тваё”.  Словы, якім дарослыя часта не надаюць ніякага значэння, балюча  ўспрымаюць дзеці. У той жа час бацькі не хочуць нашкодзіць свайму дзіцяці. Прычынай такой рэакцыі можа быць звычайная заклапочанасць і дрэнны настрой. З-за такіх слоў  надоўга можа  пасяліцца страх і няўпэўненасць у сваіх сілах.  У такіх выпадках дзіця можа замкнуцца ў сабе. Варта таксама памятаць, што дзіця, якімі б задаткамі і здольнасцямі не валодала, не зможа стаць таленавітым матэматыкам, музыкам або мастаком, калі не будзе мэтанакіравана, старанна і ўпарта займацца адпаведнай дзейнасцю.

Падвядзём вынікі – развіццё здольнасцей дзіцяці працэс шматбаковы і паступовы, у які актыўна павінны быць уключаны  мама і тата.

Верце  ў  магчымасці  свайго дзіцяці, будзьце спакойныя і цярплівыя!!!

https://sun9-43.userapi.com/c631530/v631530676/16a62/iqDRa1NooBU.jpg

Будзьце побач – і здольнасці вашага дзіцяці не перастануць вас здзіўляць!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.