Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 36 человек

Атрад ЮІДР "Святлафорчык"

Дата: 13 марта в 17:46, Обновлено 15 марта в 21:16

Атрад юных інспектараў дарожнага руху ДУА “Княгінінская сярэдняя школа” “Святлафорчык” – дабраахвотнае аб’яднанне вучняў, якое створана з мэтай выхавання ў іх грамадзянскасці, высокай агульнай культуры, калектывізму, прафесійнай арыентацыі, шырокага прыцягнення іх да арганізацыі прапаганды бяспечных паводзін на дарогах сярод дзяцей малодшага ўзросту.

Задачы атрада юных інспектараў дарожнага руху:

выхаванне ў членаў атрада адданасці сваёй Радзіме на гераічных, баявых і працоўных традыцыях міліцыі, фарміраванне ў іх правасвядомасці, гуманнага стаўлення да людзей, пачуцця таварыства;

паглыбленае вывучэнне правілаў дарожнага руху, авалоданне метадамі папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і навыкамі аказання першай дапамогі пацярпелым пры дарожна-транспартных здарэннях, знаёмства з аператыўна-тэхнічнымі сродкамі рэгулявання дарожнага руху;

правядзенне масава-тлумачальнай работы па прапагандзе правілаў дарожнага руху ў школе.

Асноўныя напрамкі работы юных інспектараў дарожнага руху:

паглыбленае вывучэнне правілаў дарожнага руху;

авалоданне навыкамі правядзення работы па прапагандзе правілаў дарожнага руху і арганізацыя гэтай работы сярод дзяцей;

авалоданне практычнымі метадамі папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і арганізацыя гэтай работы сярод дзяцей;

авалоданне практычнымі навыкамі аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпелым пры дарожна-транспартным здарэнні і арганізацыя гэтай работы сярод дзяцей;

арганізацыя масавых мерапрыемствах па прапагандзе правіл дарожнага руху;

удзел у раённых мерапрыемствах па правілах дарожнага руху;

удзел у раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху.

Законы атрада ЮІДР “Святлафорчык”

1. Закон нуль-нуль (Паважай таварыша – будзь дакладны).

2. Беражы ад мазалёў ногі, але не бойся мазалёў на руках.

3. Адстойвай ісціну, хоць для гэтага прыйшлося б уступіць у бой з усім светам.

4. Беражы іскру бадзёрасці.

5. Усё рабі творча – інакш нельга!

6. Так трэба!

7. Не згодзен – пярэч,

   Пярэчыш – прапануй,

   Прапануеш – рабі!


Сістэматычна атрадам юных інспектараў дарожнага руху ўстановы адукацыі праводзяцца рэйды "Флікер" па праверцы наяўнасці ў вучняў святлоадбівальных элементаў
Члены атрада "Святлафорчык" шырока займаюцца тлумачальнай работай па тэме бяспекі дарожнага руху. Іх аўдыторыяй, у асноўным, з'яўляюцца малодшыя школьнікі, з якімі яны праводзяць гутаркі, кіналекторыі, гульні, спаборніцтвы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.