Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 67 человек

Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Дата: 11 июля в 09:55, Обновлено 3 августа в 14:54

          

Дзе школа зараз, быў дом Юзэфы Козел-Паклеўскай. Некаторыя называлі яе Казліхай. Яна была простая( так кажуць мясцовыя жыхары сталага ўзросту). Гусей пасвіла, качак. Дом яе быў прыгожы. Партызаны яго разбілі. А пасля школу на тым падмурку зрабілі.

Установа адукацыі сёння – гэта 42 вучні і 18 педагогаў. Школа аказвае шырокі спектр адукацыйных паслуг, якія ствараюць прастору для мыслення і дзеяння.

Творчасць арганічна ўвайшла ў жыццё нашай школы, ва ўсе сферы яе дзейнасці.
На базе ўстановы адукацыі арганізавана работа 11 факультатыўных заняткаў, працуюць аб'яднанні па інтарэсах: «Умелыя ручкі», «Чароўная палітра», «Святліца», «Асновы хрысціянскай культуры», «Турысты».
У цяперашні час школа мае аптымальны састаў па складу педагогаў, які дазваляе максімальна рэалізаваць патэнцыял навучэнцаў.
Высокі ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дазваляе шырока выкарыстоўваць сучасныя педагагічныя тэхналогіі і методыкі ў адукацыйным працэсе.  
Настаўнікі актыўна займаюцца самаадукацыяй, удзельнічаюць у конкурсах, алімпіядах, яны з’яўляюцца для сваіх вучняў прыкладам настойлівасці, адказнасці, захопленасці любімай справай.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.