Навіны
У перыяд з 05.04.2021 па 09.04.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень прафарыентацыі. Удзел у мерапрыемствах прынялі вучні 2-10 класаў. Найбольш цікавымі былі наступныя мерапрыемствы: пазнаваўчая гульня “У свеце прафесій”, прагляд відэароліка “Ты і твая будучая прафесія”, конкурс малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”.
З 12 па 28 красавіка 2021 года па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!". Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарм, Мінжылкамгас і Мінэнерга.
З 15 па 20 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень матэматыкі. У рамках тыдня настаўнікамі матэматыкі Аўсяннікавай Л.Дз. і Багуцкай Г.У. былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы: пазнавальная матэматычная віктарына для вучняў 5, 6 і 8 класаў, матэматычная гульня "Разумніцы і разумнікі", у якой прынялі ўдзел вучні 9 і 10 класаў, інтэлектуальная гульня "Свая гульня" для вучняў 7 і 8 класаў. Актыўны ўдзел у конкурсе "Матэматыка ў малюнках" прынялі вучні 4 і 6 класаў.
Адзіны Дзень бяспекі быў праведзены ва ўстанове адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі. Была арганізавана эвакуацыя навучэнцаў і персаналу па сігналу трывогі «Увага ўсім!», старшыня прафкама Пуня Н.В. правяла гутарку з работнікамі школы па бяспечных правілах паводзін. У класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны на тэму прапаганды бяспечных умоў жыццядзейнасці.
З 15.02.2021 па 20.02. 2021 у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Яго дэвізам сталі словы Петруся Броўкі:
“Багата родная ты, мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ…”
Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная мэта мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы.
У перыяд з 11 лютага па 31 сакавіка ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праводзяцца мерапрыемствы ваенна-прафесійнай арыентацыі грамадзян да паступлення ў ваенна-навучальныя ўстановы.
У ходзе мерапрыемстваў будуць арганізаваны канцэрты, выставы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, кіналекторыі, дні адчыненых дзвярэй – як у навучальных установах, так і ў воінскіх часцях, сустрэчы, гутаркі, кансультаванне па пытаннях паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Неосторожное обращение с огнем - самая распространенная причина возникновения пожаров. Кроме того, в лидерах огненных происшествий - нарушение правил эксплуатации печного оборудования, электроприборов, а также детская шалость с огнем. Статистика свидетельствует, что более половины ЧП возникают по вине людей, которые не знали или безответственно отнеслись к выполнению правил пожарной безопасности.
Чтобы еще раз привлечь внимание жителей к этой теме, а также проблеме гибели в огне, с 18 января по 19 февраля во всех уголках Беларуси спасатели проводят республиканскую акцию «Безопасность – в каждый дом!». Акция проходит в 5 этапов.
З 01.01.2021 у тэставым рэжыме пачаў работу новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс.
Рэсурс даступны па адрасе: https://eior.by/
На дадзены момант на ім размешчаны адукацыйныя матэрыялы для 3 чвэрці. Праводзіцца работа па яго напаўненні адукацыйнымі матэрыяламі для 4 чвэрці.
З 18.01.2021 па 22.01.2021 у ДУА “Княгінінская сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень гісторыі пад назвай “Гісторыя – настаўніца жыцця”. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэматыцы: дзень герояў, дзень пошуку, дзень інтэлектуальных гульняў, дзень музеяў. А завяршыўся тыдзень днем гістарычных касцюмаў.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў у рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. За актыўны ўдзел у конкурсе вучні 7 і 9 класаў былі адзначаны каштоўным падарункам і Дыпломам І ступені. Для ўручэння ўзнагароды ставарльнікам відэароліка ва ўстанову адукацыі наведаліся начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Мядзельскага райвыканкама Т.Г.Ефімава і начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.В.Кузьмянок.
Напярэдадні Навагодняга свята вучні прынялі ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў “Навагодняе віншаванне”, які быў аб’яўлены раённай газетай “Нарачанская зара”. Наш відэаролік аказаўся на добрым рахунку. З узнагародамі для ставаральнікаў сюжэта ва ўстанове адукацыі пабываў карэспандэнт раённай газеты “Нарачанская зара” П.С.Жукаў.
7 снежня на Мядзельшчыне стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!».
На першым этапе, з 7 па 11 снежня, работнікі МНС наведаюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамы ветэранаў і інвалідаў, а таксама санаторыі. Дзе з асобамі сталага ўзросту правядуць конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, пакажуць фільмы па АБЖ, тэатры-экспромту і многае іншае.
С 17 августа по 10 сентября по всей республике проходит профилактическая акция «В центре внимания – дети!». На первом этапе основной целевой аудиторией стали родители. В течение двух недель спасатели напоминали о важности обучения младшего поколения правилам безопасности в местах реализации товаров к школе.
Второй этап проходит под знаком Единого дня безопасности. Здесь площадками проведения мероприятий стали учреждения образования, организации и предприятия, а также места массового скопления людей.
В соответствии с протоколом Национальной комиссии по правам ребенка от 20 ноября 2019 г. № 2, с целью решения проблемных вопросов, защиты прав и законных интересов несовершеннолетних, первым заместителем Министра спорта и туризма Республики Беларусь, членом Национальной комиссии по правам ребенка Дурновым Вячеславом Викторовичем 25 июля 2020 года с 9.00 до 12.00 часов в Министерстве спорта и туризма Республики Беларусь (г. Минск, ул. Кирова, 8, кор. 2, кабинет 506) будет проводиться прием несовершеннолетних и их законных представителей.
Этим летом проходят сразу две республиканские акции – «Каникулы без дыма и огня» и «С заботой о безопасности малой Родины»
С 31 мая по 21 июня 2020 года в Республике Беларусь проводится республиканская информационно-образовательная акция «Беларусь против табака».
Акция проводится с целью профилактики заболеваний, причинно-связанных с табакокурением, повышения уровня информированности населения в отношении пагубных последствий потребления табака, приводящих к возникновению зависимости и ряда серьезных заболеваний, формирования у гражданского общества поддержки мер, направленных на защиту населения от последствий потребления табака и воздействия табачного дыма.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) запускае новую версію дзіцячага прававога сайта (http://www.mir.pravo.by/), створаную пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.
Версія ДПС 2.0 – гэта новы дызайн рэсурсу, сучасныя тэхналогіі і інавацыйныя падыходы да прадстаўлення інфармацыі, палепшаная сістэма навігацыі. Цяпер сайтам зручней карыстацца праз смартфоны і планшэты, з'явіліся новыя сэрвісы.
Дзяржаўная ўстанова "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" абвясціла аб прэм'еры мультсерыяла "Каманда 99", які будзе навучаць дзяцей і іх бацькоў правілам збору адходаў.
Мультсерыял "Каманда 99" проста і займальна распавядае дзецям і дарослым аб тым, як важна берагчы рэсурсы Зямлі, клапаціцца аб прыродзе і як у гэтым дапамагае раздзельны збор і перапрацоўка адходаў.
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у партнёрстве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, кампаніяй МТС і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча правядуць серыю бясплатных вебінараў для бацькоў і дзяцей малодшага школьнага і падлеткавага ўзросту, а таксама падлеткаў па пытаннях бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт
Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Кветкі Перамогі". Прыгожы букет напярэдадні свята атрымала Гіцэвіч Соф'я Віктараўна, малалетні вязень Вялікай Айчыннай вайны, якая нарадзілася ў працоўным лагеры на тэрыторыі Германіі ў 1944 годзе.