Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 36 человек

Тыдзень маці

Дата: 15 октября 2018 в 20:44, Обновлено 15 октября 2018 в 20:57
205 просмотров

З 8 па 13 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень маці. Вучні школы на працягу тыдня малявалі, стваралі падарункі матулям сваімі рукамі, вучылі вершы, песні, рыхтаваліся да святочнага канцэрта.

З любоўю і пяшчотай дзеці намалявалі малюнкі, зрабілі падарункі, сувеніры з гародніны і садавіны. Традыцыйна Тыдзень маці завяршыўся канцэртнай праграмай “Мы любім Вас!” , якая прайшла ў суботу 13 кастрычніка.Дзеці пелі, танцавалі, чыталі вершы. Пасля святочнага канцэрта адбыўся конкурс “Міс Восень”.Вучаніцы пачатковых класаў паказалі свае восеньскія касцюмы, якія ім дапамагалі рабіць матулі і бабулі. Перад святочным канцэртам былі арганізаваны выставы малюнкаў, восеньскіх вырабаў, салодкіх пачастункаў. А падрыхтавалі цудоўнае мерапрыемства старанныя і адказныя ў сваёй працы педагогі Будзько Л.Р., Місун Г.М., Якубовіч І.В.

Сумесная праца аб’ядноўвае, стварае пазітыўны настрой, выхоўвае павагу, любоў да матулі, сям’і. Хочацца выказаць падзяку паважаным матулям і бабулям за дапамогу ў правядзенні свята, за Вашы добрыя сэрцы, за жаданне пабыць побач са сваімі дзеткамі, падарыць ім душэўную цеплыню!

Намеснік дырэктара па ВВР Рапановіч А.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.