Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Новым годом!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 65 человек

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!"

Дата: 15 декабря 2021 в 13:56
14 просмотров

Як вы думаеце, якое свята, акрамя дня нараджэння, вельмі чакаюць і дарослыя, і дзеці? Адказ відавочны - Новы год! Сапраўды, менавіта гэта ўрачыстасць прасякнута асаблівай атмасферай, радасцю і чарадзействам. Але варта памятаць, што падчас святочнай весялосці нельга забываць пра бяспеку, грэбаванне якой можа азмрочыць гадавое чаканне цудаў пажарамі і іншымі надзвычайнымі здарэннямі.
Для гэтага МНС традыцыйна праводзіць рэспубліканскую акцыю "Бяспечны Новы год!", якая ў гэтым годзе працягнецца з 14 па 31 снежня.

Першы этап пройдзе з 14 па 17 снежня з фокусам на людзях сталага ўзросту. Прапагандысты МНС накіруюцца ў дамы ветэранаў і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку і пансіянаты, дзе ў фармаце праграмы «Бяспечны Новы год» выступяць артысты і творчыя калектывы, тэатры-экспромты, пройдуць конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, паказы фільмаў па АБЖ і многае іншае.

З 20 па 24 снежня - падчас другога этапу акцыі - работнікі МНС падораць свята ў школах, інтэрнатах, сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у дзіцячых дамах і ў дамах сямейнага тыпу. У госці да дзятвы змогуць прыехаць Дзед Мароз, Снягурка і героі мультфільма МНС "Чароўная кніга", якія раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, рабят чакаюць віктарыны, тэматычныя конкурсы, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя і памятныя падарункі.

Заключны этап акцыі будзе доўжыцца з 27 па 31 снежня. У месцах продажу піратэхнікі з'явяцца пажарны Дзед Мароз, Снягурка, казачныя персанажы, якія правядуць з пакупнікамі гутаркі, раздадуць Інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, памятныя календары акцыі і наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама прапануюць захаваць момант на фоне тэматычнай фотазоны.

Пільны Дзед Мароз і Снягурка не пакінуць без увагі лядовыя каткі і іншыя месцы масавага катання. Там будуць размешчаны пляцоўкі МНС, на якіх пройдуць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі і выступяць артысты. Наведаюць казачныя героі і месцы, апынуцца ў якіх напярэдадні свята вельмі сумна – дзіцячыя ўстановы аховы здароўя. Там яны справяць сапраўдныя святы, каб ні адно дзіця не страціла веру ў цуд.

Асноўныя мерапрыемствы акцыі разгорнуцца ў месцах масавага знаходжання людзей - гэта адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і т.д. выратавальнікі разам са сваімі вернымі казачнымі памочнікамі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы і латарэі, раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю, разыграюць прызы, а таксама падораць «творчыя» падарункі ад артыстаў і калектываў.

Куды ж у XXI стагоддзі без іншых актыўнасцяў? Класіка апошніх гадоў - конкурс на лепшае навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання), дэкору вокнаў, прысядзібнага ўчастка «навагодні дызайн МНС», удзел у якім дасць магчымасць не толькі пазмагацца за прыз, але і змяніць сваё жыллё і прастору вакол пад стаць надыходзячых свят.

Акрамя таго, работнікі прапаганды зробяць паштовую рассылку навагодніх паштовак, буклетаў, календароў ад МНС, а таксама тэматычных падарункаў, каб акцыя дабралася ў кожны дом.

Тыя, хто па якіх-небудзь прычынах не змаглі паўдзельнічаць у мерапрыемствах асабіста, змогуць гэта зрабіць у рэжыме анлайн. Для гэтага работнікі прапаганды задзейнічаюць Інтэрнэт-мэсэнджары, дзякуючы якім правядуць відэаўрокі бяспекі, онлайн-гульні "крокі выратавання" і онлайн-віктарыны "Хто хоча стаць геніем бяспекі?".

Прапагандысты МНС заручацца падтрымкай СМІ, якія апублікуюць масу матэрыялаў аб тым, як сустрэць Новы год бяспечна, і правядуць інтэлектуальныя віктарыны з памятнымі падарункамі.

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі, каб папоўніць багаж ведаў у галіне бяспекі, атрымаць у падарунак АПА, правесці час з карысцю і ярка сустрэць надыходзячы 2022 год!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.