Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Новым годом!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 65 человек

Рэспубліканская акцыя “Апавяшчальнік у кожны дом”

Дата: 3 декабря 2021 в 22:26, Обновлено 6 декабря 2021 в 22:38
24 просмотра

Не сакрэт, што большасць пажараў у кватэрах і прыватных домаўладаннях адбываюцца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць: у сне ён не адчувае пах дыму, таму становіцца найбольш безабаронным і не можа адвесці ўдар стыхіі. Адной з гарантаваных мер своечасовага выяўлення задымлення і абвесткі пра гэта з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА) – маленькі, але жыццёва важны прыбор, які дазволіць папярэдзіць трагедыю і выратаваць не адно жыццё.
З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня ў рэспубліцы стартуе акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе “Апавяшчальнік у кожны дом”.

Падчас яе правядзення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць працу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дамы беспрацоўных і злоўжываючых спіртнымі напоямі грамадзян.

Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці у домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетных сем’яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.

Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзалы, рынкі і інш.) з’явіцца наглядная прадукцыя па тэматыцы акцыі, а сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсы напоўняцца матэрыяламі, якія асвятляюць пытанні ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці.

Памятайце: залог вашага дабрабыту – выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.