Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 56 человек

Тыдзень пачатковай школы

Дата: 18 апреля в 21:51, Обновлено 18 апреля в 22:56
39 просмотров

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, выяўлення іх творчых здольнасцей і прапаганды здаровага ладу жыцця з 05.04 па 09.04.2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі быў праведзены Тыдзень пачатковых класаў. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні. У названыя дні ў школе праходзілі пазнавальныя мерапрыемствы.

Цікава прайшла  гульня-віктарына "Я па вуліцы іду". З дапамогай загадак, вершаў, макетаў і рухомых гульняў юныя школьнікі  замацавалі  правілы ДР. Інтэрактыўная гульня "Свая гульня. Свет жывой прыроды", віктарына "Птушкі-нашы сябры"  дапамаглі  пашырыць веды вучняў пра птушак,  пра іх значэнне ў жыцці чалавека.  Спартыўна-пазнавальная гульня "Кліч джунгляў" прайшла ў выглядзе спаборніцтва дзвюх каманд. Вучні паказалі спрыт, кемлівасць, узаемавыручку.  З’яўленне казачных герояў   у забаўляльным  мерапрыемстве "Падарожжа ў казку" садзейнічала захаванню эмацыянальнага настрою  вучняў. З вялікай цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў віктарыне па казках, эстафетах Бабы Ягі.  Паказалі хуткасць, кемлівасць, артыстызм.  На ўзроўні прайшлі алімпіяды па беларускай мове і матэматыцы  сярод вучняў 3-4 класаў. Быў праведзены конкурс “Лепшы каліёграф” сярод вучняў 1-2 класаў. Вучні спаборнічалі ў правільным і акуратным напісанні тэксту. Уразіла сваёй маляўнічасцю і яркімі фарбамі выстава творчых работ вучняў 1-4 класаў “Ілюстрацыя да казкі”, “Арыгінальная закладка для кніг”.
У канцы тыдня былі падведзены вынікі, вучні атрымалі свае ўзнагароды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.