Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как часто Вы читаете книги?
Всего 57 человек

Навіны

Ва ўстанове адукацыі з 11.10.2021 па 15.10.2021 праходзіць тыдзень,прысвечаны Дню маці. Вучні школы ўжо паспелі намаляваць сваіх любімых матуль(11.10), прыняць удзел у чэленджы ,,Мілай матулі прысвячаецца"(12.10), а ў сераду 13.10 напярэдадні свята ўсе вучні школы здымалі віншавальныя відэаролікі для сваіх матуль. Відэаролікі будуць адпраўленыя ў бацькоўскія чаты 14.10.

17.09.2021 ва ўстанове адукацыі для вучняў 2-11 класаў быў арганізаваны і праведзены адзіны ўрок, прысвечаны дзяржаўнаму святу "Дзень народнага адзінства".Інфармацыя, прапанаваная на уроку,дала магчымасць успомніць аб гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб найлепшых якасцях беларускага народа.
У фармаце жывога дыялога вучні і класныя кіраўнікі гаварылі аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці, сапраўдных каштоўнасцях, прыгажосці беларускай прыроды і беларускіх людзей і аб тым, што толькі ў адзінстве мэт і намаганняў, у адзінстве любві і клопату аб сваёй Радзіме мы зможам захаваць і павялічыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.

10 верасня ва у́станове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню прафілактыкі суіцыдау́. Вучні 5-11 класау́ прынялі у́дзел у акцыі ,,Падары у́смешку сябру",а вучні малодшых класау́ намалявалі малюнкі на тэму" Я і свет вакол нас". У час акцыі старшакласнікі віталі у́сіх з падарункамі у́ руках: вясёлым смайлікам і шакаладкай. Усім было вельмі прыемна атрымаць нечаканы падарунак і адчуць цяпло і у́вагу да сябе з боку акружаючых.Пазітыу́ны настрой застау́ся у́ вучняу́ і настау́нікау́ на цэлы дзень.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, які прайшоў 23-24 жніўня ў Мінску. У сваім выступленні на пленарным пасяджэнні педагагічнага форуму Аляксандр Лукашэнка расставіў акцэнты ў найбольш важных пытаннях развіцця адукацыйнай сферы Беларусі.

24 августа в 22:21 | нет комментариев

21 чэрвеня Еўрасаюзам прынята рашэнне, якім абмяжоўваецца праца шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У Федэрацыі прафсаюзаў не раз падкрэслівалі: падобная палітыка - гэта ўдар па простых працаўніках і цалкам па эканоміцы краіны.

24 июня в 21:57 | нет комментариев

Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый запісваюць свае звароты да Еўрапейскага саюза.

24 июня в 21:50 | нет комментариев

23.06.2021 выхаванцы летняга аздарау́ленчага лагера "Планета дзяцiнства" наведалi планету Нечаканасцей. Дзецi прынялi у́дзел у конкурсна-забау́ляльнай праграме " Жыць без усмешкi проста памылка". Потым выхаванцы выступiлi са сваiмi канцэртнымi нумарамi". На у́рачыстай лiнейцы у́се выхаванцы атрымалi падарункi, граматы за актыу́ны у́дзел у мерапрыемствах. А самым цiкавым для выхаванцау́ была дыскатэка "Шырэй круг" з удзелам iншапланетнага госця. Усё выхаванцы засталiся задаволенымi лагернай зменай i абяцалi наведваць лагер i у́ наступным годзе.

22.06.2021 воспитанники детского оздоровительного лагеря "Планета детства" возложили цветы к памятнику павших в годы Великой Отечественной войны.

З мэтай грамадскага і ваенна-патрыятычнага выхавання, захавання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 21.06.2021 выхаванцы летняга аздараўленчага лагера "Планета дзяцінства" з дзённым прабываннем наведалі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". Наведаўшы музей, выхаванцы ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, спусціліся ў акопы. Экскурсавод цікава і даступна расказаў аб гісторыі стварэння комлекса і пазнаёміў з экспанатамі. Выхаванцаў прыцягнула ўвага, што экспанаты можна было і патрогаць, а на некаторыя можна было і залезці. Дзеці змаглі сфатаграфавацца на фоне баявой тэхнікі. Пры вяртанні ў лагер, выхаванцы былі ў цудоўным настроі, дзяліліся ўражаннямі, абяцалі прыехаць сюды яшчэ раз.

29 мая ўрачыстая лінейка "Апошні званок" прайшла для васьмі выпускнікоў ІХ класа. Радаснымі нотамі загучаў апошні званок ў душах тых рабят, хто яшчэ будзе ступаць па прыступках школьнага жыцця. І кранальнымі матывамі званок закрануў сэрцы юнакоў і дзяўчат, для каго гэта лінейка стала апошняй... Кожны момант лінейкі быў асаблівым і сімвалічным.

31 мая в 09:23 | нет комментариев

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у абласной "Быць годнымі Вялікай Перамогі!", прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая праходзіла з 3 па 9 мая ва ўсіх установах адукацыі Міншчыны.

10 мая в 10:20 | нет комментариев

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, выяўлення іх творчых здольнасцей і прапаганды здаровага ладу жыцця з 05.04 па 09.04.2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі быў праведзены Тыдзень пачатковых класаў. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні. У названыя дні ў школе праходзілі пазнавальныя мерапрыемствы.

У перыяд з 05.04.2021 па 09.04.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень прафарыентацыі. Удзел у мерапрыемствах прынялі вучні 2-10 класаў. Найбольш цікавымі былі наступныя мерапрыемствы: пазнаваўчая гульня “У свеце прафесій”, прагляд відэароліка “Ты і твая будучая прафесія”, конкурс малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”.

З 12 па 28 красавіка 2021 года па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!". Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарм, Мінжылкамгас і Мінэнерга.

9 апреля в 10:21 | нет комментариев

З 15 па 20 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень матэматыкі. У рамках тыдня настаўнікамі матэматыкі Аўсяннікавай Л.Дз. і Багуцкай Г.У. былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы: пазнавальная матэматычная віктарына для вучняў 5, 6 і 8 класаў, матэматычная гульня "Разумніцы і разумнікі", у якой прынялі ўдзел вучні 9 і 10 класаў, інтэлектуальная гульня "Свая гульня" для вучняў 7 і 8 класаў. Актыўны ўдзел у конкурсе "Матэматыка ў малюнках" прынялі вучні 4 і 6 класаў.

21 марта в 10:25 | нет комментариев

Адзіны Дзень бяспекі быў праведзены ва ўстанове адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі. Была арганізавана эвакуацыя навучэнцаў і персаналу па сігналу трывогі «Увага ўсім!», старшыня прафкама Пуня Н.В. правяла гутарку з работнікамі школы па бяспечных правілах паводзін. У класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны на тэму прапаганды бяспечных умоў жыццядзейнасці.

1 марта в 22:21 | нет комментариев

З 15.02.2021 па 20.02. 2021 у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Яго дэвізам сталі словы Петруся Броўкі:
“Багата родная ты, мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ…”
Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная мэта мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы.

21 февраля в 08:56 | нет комментариев

У перыяд з 11 лютага па 31 сакавіка ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праводзяцца мерапрыемствы ваенна-прафесійнай арыентацыі грамадзян да паступлення ў ваенна-навучальныя ўстановы.
У ходзе мерапрыемстваў будуць арганізаваны канцэрты, выставы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, кіналекторыі, дні адчыненых дзвярэй – як у навучальных установах, так і ў воінскіх часцях, сустрэчы, гутаркі, кансультаванне па пытаннях паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

18 февраля в 14:10 | нет комментариев

Неосторожное обращение с огнем - самая распространенная причина возникновения пожаров. Кроме того, в лидерах огненных происшествий - нарушение правил эксплуатации печного оборудования, электроприборов, а также детская шалость с огнем. Статистика свидетельствует, что более половины ЧП возникают по вине людей, которые не знали или безответственно отнеслись к выполнению правил пожарной безопасности.
Чтобы еще раз привлечь внимание жителей к этой теме, а также проблеме гибели в огне, с 18 января по 19 февраля во всех уголках Беларуси спасатели проводят республиканскую акцию «Безопасность – в каждый дом!». Акция проходит в 5 этапов.

9 февраля в 12:34 | нет комментариев

З 01.01.2021 у тэставым рэжыме пачаў работу новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс.
Рэсурс даступны па адрасе: https://eior.by/
На дадзены момант на ім размешчаны адукацыйныя матэрыялы для 3 чвэрці. Праводзіцца работа па яго напаўненні адукацыйнымі матэрыяламі для 4 чвэрці.

27 января в 16:10 | нет комментариев