Гістарычная даведка
Школа ў вёсцы Княгінін была арганізавана прыкладна ў 60-80-ых гадах XIXстагоддзя. Гэта была царкоўна-прыходская школа. Бытуе думка, што і школа, і царква былі пабудаваны адначасова. І гэта было ў 1771 годзе.
У 1944 годзе ў вёсцы Княгінін была пачатковая школа (1-4 класы). Размяшчалася яна ў наёмных памяшканнях. Праз год з’явілася сямігодка, але класныя памяшканні былі раскіданыя па дамах вёсак Міцькавічы, Княгінін, Васюлькі. Настаўнікі разумелі: веды патрэбны дзецям, пагэтаму яны і пераходзілі з вёскі ў вёску для іх навучання.
Пачынаючы з 15 жніўня 1947 года, Княгінінская школа размяшчалася ў старым непрыстасаваным памяшканні, на месцы якога знаходзіцца сучасная школа. Па-ранейшаму ў школе існавала сем класаў. Дзеці вучыліся ў дзве змены. Кіраваў школай М.М. Валуеў. Вайна ў свой час перашкодзіла атрымаць веды многім дзецям, таму многія вучні і настаўнікі былі аднаго ўзросту.
Аднак гэта не перашкодзіла па-сапраўднаму вучыцца. Пасля заканчэння 7 класа вучобу можна было прадоўжыць у Крывічах, дзе была 10-годка.
Пасля пажару школа зноў размяшчалася ў наёмных памяшканнях. У хуткім часе з’явіліся дзве невялікія пабудовы ў цэнтры вёскі Княгінін. Там размяшчалася 4 класы. У гэты час узводзілі новы будынак школы. І ў 1954 годзе там адбыўся першы выпускны баль.
Установа адукацыі сёння – гэта 52 вучні і 19 педагогаў. Школа аказвае шырокі спектр адукацыйных паслуг, якія ствараюць прастору для мыслення і дзеяння.
Творчасць арганічна ўвайшла ў жыццё нашай школы, ва ўсе сферы яе дзейнасці.
На базе ўстановы адукацыі арганізавана работа 15 факультатыўных заняткаў, працуюць аб'яднанні па інтарэсах: «Юны інспектар дарожнага руху», «Чароўная палітра», «Асновы праваслаўнай культуры», «Турысты».
У цяперашні час школа мае аптымальны састаў па складу педагогаў, які дазваляе максімальна рэалізаваць патэнцыял навучэнцаў.
Высокі ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дазваляе шырока выкарыстоўваць сучасныя педагагічныя тэхналогіі і методыкі ў адукацыйным працэсе.
Настаўнікі актыўна займаюцца самаадукацыяй, удзельнічаюць у конкурсах, алімпіядах, яны з’яўляюцца для сваіх вучняў прыкладам настойлівасці, адказнасці, захопленасці любімай справай.
![]() |
Паважаныя бацькі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Ганарымся, што навучылі» распрацаваны і размешчаны на сайце МНС тэст, які створаны для таго, каб у гульнявой форме навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін.
Прайдзіце гэты тэст разам з дзіцем! | ![]() |
![]() |
ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ АД МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ |
![]() |
![]() |